Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

2 гады абмежаваньня волі. Прысуд падлетку за зьбіцьцё байца АМАПу

Непаўнагадовы Аляксандар Харута прызнаны вінаватым паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і засуджаны на 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаӯленьня волі.


Адвакат Віктар Мацкевіч, Аляксандар Харута і маці Аляксандра Ірына Махнач (зьлева направа) ў судзе. Менск, 1 лістапада 2016 году

Адвакат Віктар Мацкевіч, Аляксандар Харута і маці Аляксандра Ірына Махнач (зьлева направа) ў судзе. Менск, 1 лістапада 2016 году

Коратка

У судзе Цэнтральнага раёну Менску агучаны вырак па справе 17-гадовага Аляксандра Харуты, зьбітага і зьняважанага міліцыянтамі, якога яны ж абвінавацілі ў гвалце.

Аляксандар прызнаны вінаватым паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і засуджаны на 2 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў месцы пазбаӯленьня волі.

18 ліпеня Аляксандар разам з такім жа непаўналетнім сябрам былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу за знаходжаньне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы. Паводле падлеткаў, пры затрыманьні міліцыянты неправамерна прымянілі фізычную сілу, а па дарозе ў Цэнтральны РУУС Менску пагражалі сэксуальным гвалтам і памачыліся на твар затрыманаму. У сваю чаргу, сьледзтва сьцьвярджае, што Аляксандар «нанёс старэйшаму прапаршчыку міліцыі Шарко ня менш за адзін удар кулаком у вобласьць галавы», што і стала падставай для завядзеньня крымінальнай справы.

У Менску судзяць падлетка за зьбіцьцё АМАПу. Пракурор патрабуе 2 гады абмежаваньня волі. Жывы рэпартаж

10:37 1.11.2016

10:37 1.11.2016

Прысуд вынес судзьдзя Валеры Есьман, які раней быў у сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША з прычыны ўдзелу ў рэпрэсіях грамадзкай супольнасьці Беларусі.

Валеры Есьман

Валеры Есьман

10:31 1.11.2016

Маці падсуднага патлумачыла, чаму маўчаць пра мачу

Ірына Махнач, маці Аляксандра Харуты, патлумачыла, чаму на працэсе ня згадваўся эпізод пра пагрозы сэксуальнага гвалту адносна Аляксандра і мачу:

«Бо гэты эпізод сьледзтва выдзеліла як асобны, а Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць справу на амапаўцаў. Наш адвакат падаў на гэта скаргу ў пракуратуру, выніку пакуль няма».

10:29 1.11.2016

Пра пагрозы сэксуальнага гвалту і мачу амапаўца ў выраку ні слова

У інтэрвію Свабодзе абвінавачаны 17-гадовы Аляксандар Харута казаў, што баец АМАПу Алег Шарко зьбіваў яго пасьля затрыманьня, пагражаў сэксуальным гвалтам і памачыўся на галаву. Але пра гэта ў судзе гаворкі не было, не знайшло гэта адлюстраваньня і ў судовым выраку.

Аляксандар Харута

Аляксандар Харута

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG