Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўскі суд прыняў скаргу на СБУ пасажыра «Белавія», празь якога разьвярнулі самалёт


Акруговы адміністрацыйны суд Кіева распачаў судовую справу паводле пазову грамадзяніна Армэніі Армэна Мартырасьяна да Службы бясьпекі Ўкраіны.

Судовае пасяджэньне прызначылі на 26 студзеня 2017 году.

Мартырасьян патрабуе прызнаць проціпраўнымі дзеяньні ў час вяртаньня самалёту «Белавія» ў Кіеў — тады самалёту загадалі разьвярнуцца ў паветры, згадаўшы магчымасьць працэдуры перахопу ў выпадку невыкананьня патрабаваньня.

СБУ сьцьвярджала, што самалёт вярталі, каб «пераканацца, што любая пагроза нацыянальным інтарэсам Украіны, нацыянальнай бясьпецы лякалізаваная». Актывіст «Антымайдану» Мартырасьян распавядаў, што пасьля пасадкі СБУ правярала ягоныя рэчы, нібыта шукала ў яго «нейкі носьбіт інфармацыі», але нічога не знайшла і адпусьціла. Ён паляцеў з Украіны наступным рэйсам.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі заяўляла, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выбачыўся за інцыдэнт зь вяртаньнем самалёту, але прэс-служба Парашэнкі ня згадвала пра такія выбачэньні, не пацьвердзіла і не зьняпраўдзіла Свабодзе факт выбачэньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG