Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з Парашэнкам да канца году


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны дамовіліся аб асабістай сустрэчы да канца году.

Пятро Парашэнка, як сьцьвярджае прэс-служба кіраўніка Беларусі, прынёс выбачэньні за інцыдэнт зь вяртаньнем самалёту «Белавія» пад пагрозай перахопу і паведаміў, што вінаватыя пакараныя. Прэс-служба кіраўніка Ўкраіны пра такое ня згадвае.

Таксама былі абмеркаваныя працы ў мірным вырашэньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і ўмовы для прадуктыўнай працы трохбаковай кантактнай групы.

Адзначалася, што пры зьніжэньні таваразвароту між дзьвюма краінамі існуе «станоўчая дынаміка» ў эканамічных стасунках Беларусі і Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG