Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: Турэччына і Беларусь павысяць таваразварот да 1 мільярду даляраў


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Тайіп Эрдаган (зьлева) і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Тайіп Эрдаган (зьлева) і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

Беларусь і Турэччына здольныя падняцца на новую прыступку ў разьвіцьці стасункаў. Гэта першая заява прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі на перамовах з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам.

«Упэўнены, што ў выніку вашага візыту мы здольныя падняцца яшчэ на адну прыступку ў развіцьці нашых дачыненьняў, — перадае БелТА словы Лукашэнкі. — У нас практычна няма палітычных рознагалосьсяў».

Паводле яго, Беларусь і Турэччына маюць адзіны погляд на міжнародны парадак дня.

«Нашыя дружба і стасункі прайшлі выпрабаваньне часам. І вы можаце быць упэўненыя ў надзейнасьці нашых дачыненьняў», — сказаў Лукашэнка.

Ён выказаў падзяку Эрдагану за тое, што ў складзе турэцкай дэлегацыі ў Менск прыехалі каля 200 прадстаўнікоў і кіраўнікоў найбуйнейшых кампаній Турэччыны. Яны будуць удзельнічаць у беларуска-турэцкім бізнэс-форуме, на які зарэгістравалася таксама каля 300 беларускіх кампаній. Па словах Лукашэнкі, гэта, магчыма, самы буйны форум з гледзішча колькасьці кампаній у гісторыі незалежнай Беларусі.

«Што датычыцца нашых будучых дачыненьняў, то маецца шмат сфэраў, асабліва ў эканоміцы, каб працаваць разам, — адказаў Эрдаган. — Думаю, што за кароткі тэрмін мы зможам падняць таваразварот да 1 мільярду даляраў, і гэта не так складана».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG