Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны Эрдаган прыбыў у Менск


Рэджэп Таіп Эрдаган

Рэджэп Таіп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган прыбыў сёньня з аднадзённым афіцыйным візытам у Менск, дзе правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Эрдаган прыляцеў з 4 міністрамі ўраду Турэччыны і жонкай. У аэрапорце яго сустракаў прэм'ер-мінстар Беларусі Андрэй Кабякоў.

Як паведамляе БелТА, сустрэча прэзыдэнтаў адбудзецца ў Палацы Незалежнасьці. Плянуецца, што акцэнт у перамовах будзе зроблены на гандлёва-эканамічнай супрацы.

Праграма афіцыйнага візыту прадугледжвае ўдзел Лукашэнкі і Эрдагана ў беларуска-турэцкім бізнэс-форуме. Форум праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Радай замежнаэканамічных сувязяў Турэччыны (DEIK). Паведамляецца, што на форум прыедуць каля 150 турэцкіх бізнэсоўцаў.

Акрамя таго, у Менску з удзелам Эрдагана і Лукашэнкі адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцьця саборнага мячэту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG