Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пляцоўку БелАЭС даставілі статар турбагенэратара. Фота


На будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС 22 кастрычніка даставілі статар турбагенэратара для першага энэргаблёку БелАЭС. Раней ужо быў дастаўлены ротар турбагенэратара.

Статар вагой 440 тон везьлі на адмысловым чыгуначным транспартэры. Магутнасьць турбагенэратара складзе 1200 МВт, разам з ротарам уся канструкцыя будзе важыць 540 тон. Абсталяваньне вырабленае на расейскім заводзе «Силовые машины». Паводле кантракту прадпрыемства мае паставіць на БелАЭС дзьве турбаўстаноўкі і два турбагенэратары ды правесьці мантаж абсталяваньня.

Мантаж корпусу рэактара першага энэргаблёку Беларускай АЭС пачнецца не раней за канец 2016 году, бо трэба яго замяніць пасьля падзеньня (факт якога быў прызнаны толькі пад міжнародным ціскам). Новы корпус маюць даставіць на будаўнічую пляцоўку ўжо ў кастрычніку. Пашкоджаны рэактар «Росатом» можа выкарыстаць на іншых праектах.

За час будоўлі БелАЭС на будаўнічай пляцоўцы было 10 інцыдэнтаў, загінулі 3 чалавекі. Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк назваў такія лічбы «прымальнымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG