Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы папрасіў Магерыні націснуць на Беларусь


Poland -- Lithuanian Foreign Minister Linas Linkevicius speaks during a panel 'Keeping Europe Safe' in the context of the Wroclaw Global Forum 2016 in Wroclaw, June 2, 2016

Poland -- Lithuanian Foreign Minister Linas Linkevicius speaks during a panel 'Keeping Europe Safe' in the context of the Wroclaw Global Forum 2016 in Wroclaw, June 2, 2016

Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус 4 кастрычніка заклікаў кіраўніцу замежнай палітыкі Эўразьвязу Фэдэрыку Магерыні націснуць на Беларусь, каб гарантаваць бясьпеку АЭС, якая будуецца побач зь Вільняй.

«Спадзяёмся, усе службовыя асобы Эўразьвязу, якія будуць размаўляць з прадстаўнікамі Беларусі, абавязкова будуць згадваць і гэтае пытаньне», — сказаў Лінас Лінкявічус агенцтву BNS.

«Ядзерная бясьпека павінна быць прыярытэтам ня толькі асобных краін-сябраў ЭЗ, але і ўсяго Эўразьвязу. Важна накіраваць адзінае пасланьне аб тым, што гэта агульная праблема», — дадаў міністар.

Ён сказаў, што сустрэў падтрымку і разуменьне ў гэтым пытаньні з боку галоўнага каардынатара вонкавай палітыкі Эўразьвязу.

Літва крытыкуе Беларусь, якая будуе Астравецкую атамную электрастанцыю ўсяго за 50 кілямэтраў ад Вільні. Літоўцы лічаць, што Беларусь не гарантуе бясьпекі праекту. Афіцыйны Менск адкідае гэтыя прэтэнзіі, заяўляючы, што на АЭС будуць найвышэйшыя стандарты бясьпекі.

На будоўлі ў Астраўцы ня раз здараліся інцыдэнты рознага маштабу.

XS
SM
MD
LG