Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ гатовы дапамагчы Беларусі правесьці стрэс-тэсты на АЭС у Астраўцы


Эўразьвяз гатовы пры неабходнасьці пашырыць тэхнічную дапамогу Беларусі, у тым ліку для правядзеньня стрэс-тэстаў БелАЭС.

Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам намесьнік генэральнага дырэктара па энэргетыцы Эўракамісіі Герасімас Томас па выніках візыту ў Беларусь, інфармуе ТАСС.

«Мы ўжо падтрымліваем працу двух экспэртаў, якія дапамагаюць беларускаму Дзяржатамнагляду, і гатовы павялічыць абʼёмы гэтай падтрымкі» - сказаў Томас.

Паводле кіраўніка Дзяржатамнагляду Вольгі Лугоўскай, беларускі бок гатовы прыняць дапамогу ЭЗ.

14 верасьня намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што стрэс-тэсты АЭС будуць праведзены ў сьнежні гэтага года. Па выніках стрэс-тэстаў будзе падрыхтаваны нацыянальны даклад, які перададуць у Эўракамісію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG