Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за ўсё Менску не хапае мэдсясьцёр, — дадзеныя гарвыканкаму


Упраўленьне занятасьці камітэту па працы, занятасьці i сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму апублікавала абноўлены сьпіс найбольш запатрабаваных на сталічным рынку працы спэцыялістаў, паведамляе БелаПАН.

На 1 кастрычніка 2016 году найбольш запатрабаванымі спэцыялістамі зьяўляліся:

  • мэдсёстры (666 заяўленых вакансій),
  • лекары-спэцыялісты (400),
  • прадаўцы (248),
  • кухары (247),
  • інжынэры (220),
  • прыбіральшчыкі памяшканьняў (187),
  • спэцыялісты рознай кваліфікацыі (па 176),
  • кантралёры-касіры (170),
  • выхавальнікі, у тым ліку дашкольнай адукацыі (156),
  • дырэктары і бэтоншчыкі (па 151),
  • муляры (135),
  • арматуршчыкі (125).

Агулам колькасьць заяўленых вакансій на прадпрыемствах Менску на 1 кастрычніка склала 7865.

XS
SM
MD
LG