Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу аб палітычным перапосьце «Укантакце» спынілі


Станіслаў Паўлінковіч

Станіслаў Паўлінковіч

Жыхар Магілёва Станіслаў Паўлінковіч атрымаў паведамленьне, што супраць яго спынілі справу за рэпост у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Пра гэта Радыё Свабода паведаміў былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч.

Справу супраць Паўлінковіча пачалі за перапост паведамленьня Мікалая Статкевіча з заклікам на акцыю «Патрабуем сапраўдных выбараў» 12 верасьня ў Менску.

На акцыю ў Менск Паўлінковіч ня трапіў. У дзень акцыі яго затрымалі за 100 мэтраў ад падʼезду ягонага дому, склалі пратакол за рэпост і пратрымалі ў пастарунку 6 гадзін.

Раней у Беларусі здараліся «суды за рэпосты» (незаконным можа быць нават «лайк» на Facebook), але яны тычыліся распаўсюду парнаграфіі.

Беларус Кірыл Сілівончык трапіў у турму за рэпост у Расеі — там значна часьцей судзяць і саджаюць за палітычныя і каляпалітычныя пасты і рэпосты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG