Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуарда Пальчыса перавялі на «Валадарку»


Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

Блогера Эдуарда Пальчыса перавялі 30 верасьня ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта паведамілі брату Эдуарда, які хацеў аддаць перадачу зьняволенаму ў турме Жодзіна.

Пальчысу шмат лістуюць, таму важна, каб людзі пісалі ўжо на новую адрэсу, кажа свабодзе Вікторыя Пальчыс, жонка Эдуарда. Лісты ў адказ піша і сам зьняволены: учора яна атрымала адразу тры лісты, апошні за 18 верасьня. У лістах ён ня скардзіцца на абыходжаньне і харчаваньне, не губляе пазытыўнага настрою, кажа Свабодзе Вікторыя.

Вікторыя Пальчыс падчас судовага працэсу па справе мужа

Вікторыя Пальчыс падчас судовага працэсу па справе мужа

Адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна бачыла яго апошні раз у панядзелак, 26 верасьня, абмяркоўвала падрыхтоўку да суду. Яна казала, што Эдуард выглядае добра, але схуднеў.

«Я ніколі не хацеў быць палітзьняволеным» — адвакат перадае словы Пальчыса з СІЗА

Працэс над Эдуардам Пальчысам мае пачацца 14 кастрычніка. Заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com, вядомага пад нікнэймам Jhon Silver, абвінавачваюць у «распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні» (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (ч.2 арт. 343). За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Пальчыс лічыць, што суд Цэнтральнага раёну прыняў сваё рашэньне пра прызнаньне артыкулаў экстрэмісцкімі без дасьледаваньня саміх артыкулаў і накіраваў скаргу ў Менскі гарадзкі суд.

Тым часам сайт 1863x «ажыў», на ім працягваюць публікавацца запісы, падобныя да ранейшых.

Уцёкі і экстрадыцыя Эдуарда Пальчыса. Храналёгія перасьледу Джона Сільвэра

XS
SM
MD
LG