Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь сустрэла паралімпійцаў тортам зь беларускім і расейскім сьцягам. Фота


Ілюстрацыйнае фота. Беларуская паралімпійская зборная на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё. 7 верасьня 2016 году

Ілюстрацыйнае фота. Беларуская паралімпійская зборная на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё. 7 верасьня 2016 году

Беларуская паралімпійская зборная вярнулася дамоў з Рыё 22 верасьня. У нацыянальным аэрапорце «Менск» алімпійцаў сустрэлі тортам з дэкаратыўнымі мэдалямі (8 «залатых» і 2 «бронзавыя» на торце — столькі сапраўдных мэдалёў заваявала зборная), лягатыпам Паралімпіяды, а таксама чырвона-зялёным сьцягам і расейскім трыкалёрам.

Хто быў стваральнікам і арганізатарам падачы торта, невядома.

Беларуская Паралімпіяда — ад скандалу Фомачкіна да трыюмфу Бокага

Зборная Беларусі заняла 18-е месца ў мэдальным заліку Паралімпіяды. Беларус Ігар Бокі стаў найлепшым спартоўцам Паралімпіяды: ён адзін заваяваў 6 залатых мэдалёў і адзін бронзавы.

Зборную Расеі не дапусьцілі на Паралімпіяду праз допінгавы скандал. Але на адкрыцьці Паралімпіяды расейскі сьцяг нёс, прыстроіўшыся за беларускімі паралімпійцамі, функцыянэр Міністэрства спорту Беларусі (не Паралімпійскай зборнай) Андрэй Фомачкін. За гэта ён пазьней быў пазбаўлены акрэдытацыі на Паралімпіядзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG