Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Бокі заваяваў шосты залаты мэдаль на Паралімпіядзе і пабіў рэкорд Лёндана-2012


Ігар Бокі

Ігар Бокі

Ён выйграў дыстанцыю на 100 мэтраў на сьпіне ў катэгорыі S13 (для слабавідушчых спартоўцаў) з сусьветным рэкордам — 56,68 сэкунды.

Другое месца ва ўкраінца Яраслава Дзенісенка (59,02), трэцяе — у канадца Нікласа Турбайда (59,55).

Гэты ўжо сёмая ўзнагарода беларускага паралімпійца на Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра (шэсьць залатых і адзін срэбраны мэдалі).

Ігар Бокі пабіў свой мэдылёвы рэкорд Лёндана-2012. Чатыры гады таму беларус заваяваў пяць залатых мэдалёў і адзін сярэбраны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG