Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля берагоў Эгіпту перавярнулася судна з 600 мігрантамі


Ля берагоў Эгіпту ў Міжземным моры перавярнулася судна, якое перавозіла 600 мігрантаў.

Пакуль вядома аб выратаваньні 150 чалавек. Прадстаўнікі мясцовых уладаў паведамілі Reuters, што, паводле апошніх дадзеных, знойдзеныя целы 29 загінулых (адзін зь іх — дзіця).

Выратавальная апэрацыя працягваецца. На борце знаходзіліся грамадзяне Сырыі, Эгіпту і іншых краінаў Афрыкі.

Праз Міжземнае мора пралягае адзін з асноўных маршрутаў, па якім мігранты спрабуюць трапіць у Эўропу. Толькі ў гэтым годзе, паводле Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Міжземнае мора перасеклі 298 тысяч 474 мігранта. Загінулі 3 213 чалавек.

Шанцы на тое, што мігрант загіне пры спробе перасекчы Міжземнае мора, у ААН ацэньваюць як 1:81. Часьцей за ўсё ўцекачы гінуць, калі пераварочваюцца лодкі і плыты, на якіх яны спрабуюць дабрацца да Эўропы. Абарот бізнэсу па дастаўцы мігрантаў па «паўднёваэўрапейскім шляху» (праз Грэцыю і Баўгарыю) ацэньваецца ў $5-6 млрд.

XS
SM
MD
LG