Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судна зь мігрантамі затанула каля Крыту, сотні зьніклых бязь вестак


Каля берагоў грэцкай выспы Крыт перакулілася судна, на борце якога знаходзіліся ня менш за 700 мігрантаў.

Паводле апошняй інфармацыі ўладаў Грэцыі, знойдзеныя целы чатырох загінулых. Міжнародная арганізацыя па міграцыі паведаміла, што сотні людзей з судна лічацца прапаўшымі бязь вестак, больш за 340 чалавек удалося выратаваць.

Звыш 205 тысяч мігрантаў і ўцекачоў дабраліся да Эўропы празь Міжземнае мора з пачатку гэтага году. Большасьць гэтых людзей — грамадзяне Сырыі і Іраку, якія бягуць ад узброеных канфліктаў у сваіх краінах.

У аўторак на гэтым тыдні агенцтва ААН па справах уцекачоў паведаміла пра гібель за папярэдні тыдзень у Міжземным моры ня менш за 880 перасяленцаў.

XS
SM
MD
LG