Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: сотні мігрантаў прапалі без вестак у Міжземным моры


Судна зь мігрантамі, якое патанула каля ўзьбярэжжа Лібіі 25 траўня.
Судна зь мігрантамі, якое патанула каля ўзьбярэжжа Лібіі 25 траўня.

За апошнія некалькі дзён у Міжземным моры, верагодна, патанулі больш як 700 мігрантаў, якія спрабавалі дабрацца з Паўночнай Афрыкі да эўрапейскага кантынэнту.

Як паведаміла агунцтву Associated Press прадстаўніца ведамства ААН па справах бежанцаў Карлота Самі, ля берагоў Італіі на гэтым тыдні патанулі тры судны.

Каля ста чалавек прапалі бязь вестак 25 траўня, калі перавярнулася судна, у якім знаходзіліся мігранты. Італьянскімі вайскоўцамі былі зробленыя здымкі здарэньня.

Раніцай 26 мая пацярпела крушэньне судна зь мігрантамі, на борце якога знаходзіліся каля 670 чалавек. 550 зь іх лічацца прапаўшымі без вестак, 104 — былі збаўлены. Супрацоўнікі берагавой аховы выявілі 15 целаў загінулых. Па дадзеных Карлоты Самі, гэта судна было без матору і ішло на буксіры.

Яшчэ адно судна перавярнулася 27 мая. Выратаваць атрымалася 135 чалавек, знойдзеныя 45 целаў загінулых, многія прапалі без вестак.

Кожны тыдзень да паўднёвых астравоў Італіі прыбываюць суда зь мігрантамі з краін Паўночнай Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG