Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў: Ёсьць усе шанцы раскрыць забойства Шарамета


Арсен Авакаў

Арсен Авакаў

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў пакуль не дае дакладнага адказу на пытаньне пра хаду расьсьледаваньня забойства журналіста Паўла Шарамета ў цэнтры Кіева больш за месяц таму, але запэўнівае, што ёсьць усе шанцы яго раскрыць.

«Ёсьць усе шанцы яго расьсьледаваць. Гэтым я абмяжуюся», — сказаў ён у эфіры канала «1 + 1» у нядзелю ўвечары, адказваючы на пытаньне пра прагрэс у расьсьледаваньні забойства.

Як перадае Інтэрфакс, міністар падкрэсьліў, што да расьсьледаваньня гэтага злачынства прыцягнутыя дзьве брыгады сьледчых.

«На жаль, тое відэа, якое трапіла публічна ў сетку, толькі нашкодзіла сьледзтву. Таму сёньня магу сказаць толькі адно: гэта цяжкое, добра сплянаванае забойства», — дадаў Авакаў.

20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева загінуў вядомы журналіст Павал Шарамет. Выбух адбыўся а 7.45, калі Шарамет ехаў у аўтамабілі. Аўтамабіль належаў рэдактарцы сайту «Ўкраінская праўда» Алёне Прытуле, яе самой у машыне не было.

на месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, 20 ліпеня 2016 году

на месцы забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, 20 ліпеня 2016 году

Раней генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што ключавой вэрсіяй забойства Шарамета зьяўляецца помста ў сувязі зь яго прафэсійнай дзейнасьцю.

Луцэнка пазьней сказаў, што ў полі зроку сьледзтва знаходзяцца некалькі чалавек, якія могуць быць датычныя да забойства журналіста. Паводле яго слоў, забойца быў не адзін, «гэта група, і частку гэтай групы мы ўжо бачым на відэа».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG