Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 жніўня — 40 дзён па Паўлу Шарамету


Павал Шарамет

Павал Шарамет

Жорсткае забойства вядомага журналіста, заснавальніка сайта «Беларускі партызан», да гэтага часу не раскрытае. Нягледзячы на гэта, калегі ў Беларусі, Украіне, Расеі і іншых краінах сьвету спадзяюцца, што вінаватыя будуць знойдзеныя і пакараныя, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года падчас тэракта ў Кіеве. Выбух адбыўся ў 7.45 раніцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Машына, у якой спрацавала выбухоўка, належала сузаснавальніцы «Украинской правды» Алене Прытуле, але яе ў аўтамабілі не было.

Павел Шарамет пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

Павал Шарамет да 1992 года працаваў у адным зь беларускіх банкаў. Затым прыйшоў на беларускае тэлебачаньне. Вядомасьць атрымаў як вядучы штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспэкт».

У 1996 годзе працаваў галоўным рэдактарам «Белорусской деловой газеты». Потым — загадчыкам беларускага бюро Грамадскага расейскага тэлебачання (цяпер Першы канал) і ўласным карэспандэнтам ОРТ у Беларусі.

У ліпені 1997 года, падчас здымак рэпартажу аб сытуацыі на беларуска-літоўскай мяжы, быў арыштаваны супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі паводле абвінавачаньня ў незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спэцслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасьці. Атрымаў два гады пазбаўленьня волі ўмоўна (з выпрабавальным тэрмінам на 1 год), правёў у турме тры месяцы. З 1998 па 2008 гады Шарамет працаваў у Маскве на ОРТ. Затым быў рэдактарам аддзела палітыкі і грамадзтва ў часопісе «Огонёк», працаваў на тэлеканале РЕН ТВ. Потым пераехаў ва Ўкраіну, працаваў таксама на тэлеканах і радыё. Быў адным з заснавальнікаў «Беларускага партызана».

XS
SM
MD
LG