Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойцам Паўла Шарамета мог быць мужчына з кійком на відэа, — польскі экспэрт


Адразу пасьля выбуху машыны Паўла Шарамета. Мужчына ў чорным з кійком зьлева - меркаваны забойца

Адразу пасьля выбуху машыны Паўла Шарамета. Мужчына ў чорным з кійком зьлева - меркаваны забойца

Экспэрт Цэнтру дасьледаваньняў тэрарызму Collegium Civitas Анджэй Мрочак у інтэрвію Белсату пракамэнтаваў відэазапіс выбуху, пры якім загінуў Павал Шарамет.

Мрочку кінулася ў вочы, што на запісе мужчына ў шапцы з кійком паводзіць сябе ненатуральна.

«Зьвярніце ўвагу, напачатку відэа гэты мужчына ідзе з таго боку, зь якога едзе машына Шарамета. Даходзіць да скрыжаваньня і затрымліваецца. Машына яшчэ не даехала, а ён ужо затрымаўся. Стаіць сьпінай да вуліцы. У момант выбуху ён далей стаіць задам, і нават не зварухнуўся ад выбуху. Пасьля выбуху зьвярніце ўвагу на левую руку. Нібыта ён нешта папраўляў ёй, каб ня выпала з кішэні», — кажа былы кіраўнік апэратыўнай сэкцыі па справах тэрактаў аддзелу па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі варшаўскай паліцыі Анджэй Мрочак.

Мрочак адзначае, што ён паварочваецца і пачынае бегчы, толькі калі бачыць, што да машыны бягуць людзі.

«Ён бяжыць як малады хлопец, а ня як асоба, якая выкарыстоўвае кіёк. Дзіўныя паводзіны. Шапка, кіёк, бегае як малады. Узьнікае пытаньне: ці гэты мужчына пачакаў паліцыю і склаў сьведчаньні? Бо калі аддаліўся ад машыны, то ёсьць верагоднасьць, што ён падбег да машыны толькі для таго, каб спраўдзіць, ці забойства ўдалося і ці Шарамет загінуў. Ня выключана, што менавіта ён мог дэтанаваць выбуховую прыладу на адлегласьці», — кажа экспэрт.

На думку Мрочка, кіёк і шапка — гэта проста камуфляж. Паводле ягоных слоў, звычайна ў такога тыпу замахах выканаўца знаходзіцца блізка і назірае, бо хоча пацьвердзіць, што ахвяра мёртвая.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG