Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй хоча пачаць Brexit бяз згоды парлямэнту


Тэрэза Мэй

Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй запусьціць працэдуру выхаду з Эўразьвязу без узгадненьня з парлямэнтам.

Пра гэта паведамляе Daily Telegraph са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі выданьня, Тэрэза Мэй мае намер скарыстацца 50-м артыкулам Лісабонскай дамовы, паводле якой выхад з ЭЗ можа ініцыяваць прадстаўнік выканаўчай улады без ухваленьня парлямэнту. Праціўнікі выхаду Брытаніі з Эўрапейскага Зьвязу сьцьвярджаюць, што вынік рэфэрэндуму носіць рэкамэндацыйны характар. На іх думку, каб запусьціць працэдуру неабходная згода Палаты абшчын.

Як адзначае Daily Telegraph, большасьць дэпутатаў брытанскага парлямэнту не падтрымлівае выхад з ЭЗ, і ухваленьне рашэньня магло б зацягнуцца на некалькі гадоў.

Пра сваё жаданьне пакінуць Эўразьвяз Брытанія заявіла пасьля чэрвеньскага рэфэрэндуму, на якім за выхад выказаліся 52 % брытанцаў. Улады краіны плянуюць выйсьці з Эўразьвязу ў пачатку 2019 году. У Брусэлі неаднаразова заклікалі Лёндан пачаць працэс выхаду як мага хутчэй.

XS
SM
MD
LG