Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны прадстаўнік ЭЗ на перамовах па Brexit


Мішэль Барнье
Мішэль Барнье

Былы міністар замежных спраў Францыі Мішэль Барнье будзе прадстаўляць Эўразьвяз на перамовах па выхадзе Брытаніі з ЭЗ. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўракамісіі, апублікаванай сёньня. Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што ён шукаў «дасьведчанага палітыка для такой цяжкай працы».

Тым часам новы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй выказала меркаваньне, што яе краіна і Эўразьвяз знойдуць мадэль адносін, якая задаволіць абодва бакі. Яна таксама выказала надзею, што падчас перамоваў па Brexit будзе прапрацавана тэма выкананьня правоў як грамадзянаў ЭЗ, якія пражываюць у Злучаным Каралеўстве, гэтак так і брытанцаў, якія пасяліліся ў краінах Эўразьвязу.

На мінулым тыдні юрыст брытанскага ўраду Джэйсан Копэл заявіў, што Лёндан ня будзе сёлета актывізаваць мэханізм, прадугледжаны 50-м артыкулам Лісабонскай дамовы, якая афіцыйна запускае працэс выхаду краіны з Эўразьвязу і вызначае правілы гэтага выхаду.

Мішэль Барнье узначальваў МЗС Францыі ў канцы тэрміну прэзыдэнцтва Жака Шырака. З 2010 па 2014 год ён быў эўракамісарам па ўнутраным рынку, калі Эўракамісію ўзначальваў Жазэ Мануэль Барозу. У лютым 2015-га Юнкер прызначыў Барнье сваім дарадцам па эўрапейскай палітыцы абароны і бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG