Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН асудзіла Паўночную Карэю за запуск балістычнай ракеты


Запуск балістычнай ракеты ў Пхэньяне, 25 жніўня 2016 году

Запуск балістычнай ракеты ў Пхэньяне, 25 жніўня 2016 году

Рада Бясьпекі ААН у пятніцу 27 жніўня асудзіла Паўночную Карэю за чарговы запуск балістычнай ракеты.

Як перадае BBC, сябры Рады пагадзіліся прыняць надзвычайныя захады ў адказ на дзеяньні Пхэньяна. Дастаткова рэзкую заяву падтрымаў і Кітай, які лічыцца асноўным хаўрусьнікам КНДР.

На гэтым тыдні Паўночная Карэя правяла запуск балістычнай ракеты з падводнай лодкі ў Японскім моры. Паводле дадзеных паўднёвакарэйскіх і амэрыканскіх вайскоўцаў, ракета пераадолела адлегласьць 480-500 км і ўпала ў мора.

У 2006 годзе Паўночная Карэя ўпершыню выпрабавала ядзерную зброю. З тых часоў Рада Бясьпекі ААН пяць разоў уводзіла супраць яе розныя санкцыі. У сакавіку гэтага году ААН абмежавала міжнародны імпарт мінэральнай сыравіны з КНДР і правядзеньне зь ёй банкаўскіх апэрацыяў.

Насуперак рэзалюцыям ААН, Паўночная Карэя з пачатку 2016 году ажыцьцявіла некалькі запускаў і адно выпрабаваньне тэрмаядзернай зброі.

XS
SM
MD
LG