Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ядзерным палігоне ў КНДР — падвышаная актыўнасьць


Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын

Пра тое, што актыўнасьць на паўночнакарэйскім ядзерным палігоне Пангіры расьце, паведаміў амэрыканскі аналітычны цэнтар 38 North пры Ўнівэрсытэце Джона Хопкінса.

Як паведамляе BBC, на спадарожнікавым здымку, датаваным 7 ліпеня, відаць, што на зямлі разьмешчана абсталяваньне, а таксама што ў раёне палігона перасоўваюцца аўтамабілі і людзі.

Акрамя таго, побач з камандным цэнтрам пабудаваны новы будынак. Яго прызначэньне застаецца невядомым. Экспэрты мяркуюць, што яно можа быць пабудавана для гарантаваньня бясьпекі.

Па фатаграфіях нельга дакладна сказаць, ці рыхтуецца Паўночная Карэя да пятых ядзерных выпрабаваньняў або на палігоне вядуцца работы, зьвязаныя зь яго ўпарадкаваньнем.

Нават калі актыўнасьць не зьвязаная зь непасрэднай падрыхтоўкай да выпрабаваньняў, той факт, што Паўночная Карэя падтрымлівае палігон у стане гатоўнасьці, паказвае на іх намер праводзіць выпрабаваньні ў будучыні, мяркуюць экспэрты.

У апошні час ходзяць чуткі, што Паўночная Карэя можа правесьці пятыя ядзерныя выпрабаваньні пасьля таго, як ЗША ўвялі пэрсанальныя санкцыі супраць Кім Чэн Ына і яго чыноўнікаў.

У панядзелак паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва ЦТАК паведаміла, што адносіны паміж Паўночнай Карэяй і ЗША, у тым ліку на адрас амэрыканцаў, якія знаходзяцца ў краіне, будуць рэгулявацца «законамі вайны».

Раней Пхеньян пагражаў ЗША «фізычным адказам» на разьмяшчэньне сыстэмы ПРА ў Паўднёвай Карэі.

У апошні раз Паўночная Карэя праводзіла ядзерныя выпрабаваньні ў студзені гэтага году. Тады краіна паведаміла пра пасьпяховыя выпрабаваньні вадароднай бомбы. Гэта прывяло да ўвядзеньня новых санкцый супраць краіны.

XS
SM
MD
LG