Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя кінулі яйкамі ўва ўдзельнікаў шэсьця на плошчы Незалежнасьці і ўцяклі


Шкоднікі шпурнулі яйкі — ды наўцекача!

Шкоднікі шпурнулі яйкі — ды наўцекача!

Сьвяточныя мерапрыемствы, ініцыяваныя «Маладым фронтам» у рамках 25-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, завяршыліся шэсьцем ад парку Янкі Купалы, дзе прайшлі літаратурныя чытаньні, да плошчы Незалежнасьці.

Менавіта тут, у будынку колішняга Вярхоўнага Савету, 25 жніўня 1991 году адбылася гістарычная падзея — Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, ухваленай дэпутатамі парлямэнту 27 ліпеня 1990 году, быў нададзены статус закону.

Калі Зьміцер Дашкевіч прамовіў заключнае слова і засьпявалі гімн «Магутны Божа», невядомыя маладыя людзі запусьцілі ў актывістаў некалькі яек і кінуліся наўцёкі. Міліцыя ніяк не адрэагавала, хоць людзей у форме і ў цывільным вакол было ня меней, чым удзельнікаў сьвяточнай імпрэзы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG