Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна зьвернецца ў Раду Бясьпекі ААН у сувязі з абвінавачваньнямі з боку Расеі ў тэрарызьме


Прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімер Ельчанка.

Прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімер Ельчанка.

Адносіны паміж Расеяй і Ўкраінай рэзка абвастрыліся пасьля паведамленьняў ФСБ пра спробу «дывэрсіі» украінскай выведкі ў Крыме.

Кіеў зьвернецца ў Раду Бясьпекі ААН пасьля паведамленьняў ФСБ Расеі аб затрыманьні ўкраінскіх дывэрсантаў, якія нібыта рыхтавалі тэракты ў Крыме. Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімер Ельчанка.

Паводле слоў дыплямата, гэтае пытаньне зараз разглядаецца, і дадаў, што ў Кіеве гатовыя да скліканьня Раду Бясьпекі ААН «нават сярод ночы». Украінскі дыплямат плянуе праінфармаваць аб сытуацыі генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, паведамляе сайт ААН.

У сваім акаўнце ў Твітэры Ельчанка правёў аналёгіі з падзеямі ў Грузіі і адзначыў, што аб цяперашняй сытуацыі з Крымам яму казалі яшчэ ў 1993 годзе.

XS
SM
MD
LG