Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: абвінавачваньні ў пранікненьні ў Крым — нагода для эскаляцыі


Пётар Парашэнка падчас інспэкцыйнай паездкі ў Данецк.

Пётар Парашэнка падчас інспэкцыйнай паездкі ў Данецк.

Пётр Парашэнка адзначыў, што Расея не даб’ецца посьпеху ў зьняцьці міжнародных санкцый, спрабуючы дыскрэдытаваць Украіну.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што расейскія абвінавачваньні ў пранікненьні ўкраінскіх спэцслужбаў у Крым зьяўляюцца цынічнай падставай, каб узмацніць ваенныя пагрозы ў дачыненьні Ўкраіны.

Парашэнка таксама адзначыў, што Расея не даб’ецца посьпеху ў зьняцьці міжнародных санкцый, спрабуючы дыскрэдытаваць Украіну, і што ён чакаў ад Расеі выкананьня ўмоў Менскіх пагадненьняў аб спыненьні агню.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін раней абвінаваціў Украіну ў выкарыстаньні тэрарыстычнай тактыкі, каб паспрабаваць справакаваць новы канфлікт і дэстабілізаваць абстаноўку ў анэксаваным Крыме.

«Расейскія абвінавачваньні на адрас Украіны ў тэрарызьме ў акупаваным Крыме гучаць, як недарэчныя і цынічныя, роўна як і заявы расейскага кіраўніцтва пра адсутнасьць расейскіх войскаў у Данбасе,» — сказаў Парашэнка.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін назваў «бессэнсоўнай» сустрэчу ў Нармандзкім фармаце па пытаньнях мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе пасьля паведамленьняў ФСБ аб затрыманьні ў Крыме «дывэрсантаў», якія нібыта зьяўляліся супрацоўнікамі ўкраінскай разьведкі.

На прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы ў Маскве з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам расейскі лідэр заявіў, што дзеяньні затрыманых, у тым ліку падрыхтоўка тэрактаў на тэрыторыі анэксаванага паўвострава, накіраваныя на «адцягненьне ўвагі» ўкраінскага народу ад унутраных праблем у краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG