Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: Расея наўмысна абвастрае сытуацыю ў Крыме


Аляксандар Турчынаў

Аляксандар Турчынаў

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў мяркуе, што заява Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі пра нібыта арганізаваныя ўкраінскай выведкай тэракты ў Крыме ёсьць адным з элемэнтаў гібрыднай вайны расейскай дзяржавы супраць Украіны.

«Гістэрычная і хлусьлівая заява ФСБ — яшчэ адзін элемэнт гібрыднай вайны супраць нашай краіны. Яна ня мае ніякіх падставаў, акрамя спроба акупантаў нагнятаць і абвастраць сытуацыю на часова захопленых ўкраінскіх тэрыторыях», — заявіў Аляксандар Турчынаў.

Паводле яго, за апошні год на акупаванай тэрыторыі Крыму не быў затрыманы ніводны супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Украіны. «Гэтае правакацыйнае трызьненьне ФСБ зьяўляецца элемэнтам гібрыднай вайны, якую вядзе Расея супраць нашай краіны», — адзначыў сакратар Рады нацбясьпекі Ўкраіны.

Міністэрства абароны Украіны таксама абвергла інфармацыю, распаўсюджаную ФСБ Расеі наконт удзелу падразьдзяленьняў Галоўнага ўпраўлення выведкі ў дыверсыйнай дзейнасьці ў Крыме, і назвала безпадстаўнымі абвінавачваньні ў ажыцьцяўленьні абстрэлу паўвострава з мацерыковай часткі Ўкраіны.

У апошнія тры дні Расея прыпыніла працу кантрольна-прапускных пунктаў на адміністрацыйнай мяжы Украіны і Крыму, не патлумачыўшы прычынаў. Напярэдадні часткова быў адноўлены рух на пункце «Чаплынка», але і там прапускалі толькі тых, хто накіроўваўся ў Крым. Дагэтуль застаецца поўнасьцю заблякаваным пункт «Каланчак». У чарзе стаіць больш як 100 аўтамабіляў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG