Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Украіна выбрала тэрор, перамовы ў «нармандзкім фармаце» бессэнсоўныя


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (справа) на сустрэчы ў Маскве з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам 10 жніўня

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін (справа) на сустрэчы ў Маскве з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам 10 жніўня

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў «бессэнсоўнай» сустрэчу ў «нармандзкім фармаце» па пытаньнях мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе пасьля паведамленьняў ФСБ аб затрыманьні ў Крыме «дывэрсантаў», якія нібыта зьяўляліся супрацоўнікамі ўкраінскай разьведкі.

Расейскія агенцтвы навінаў са спасылкай на спэцслужбы паведамілі пра затрыманьне ў Крыме ад 3 да 7 «дывэрсантаў».

На прэс-канфэрэнцыі 10 жніўня па выніках сустрэчы ў Маскве з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам расейскі лідэр заявіў, што дзеяньні затрыманых, у тым ліку падрыхтоўка тэрактаў на тэрыторыі анэксаванага паўвострава, накіраваныя на «адцягненьне ўвагі» ўкраінскага народу ад унутраных праблем у краіне.

Пуцін дадаў, што Расія не пакіне без увагі гібель расійскага вайскоўца ў ходзе апэрацыі, якую ў ФСБ назвалі «ліквідацыяй агентурнай сеткі» украінскай выведкі, а бясьпека на тэрыторыі паўвострава будзе ўзмоцнена.

У Міністэрстве абароны Украіны інфармацыю аб падрыхтоўцы тэрактаў і атацы на расейскіх вайскоўцаў раней назвалі «беспадстаўнай». У ведамстве лічаць, што заява ФСБ зьяўляецца «спробай апраўдаць перадысьлякацыю і агрэсіўныя дзеяньні» расейскіх войскаў у Крыме.

У Службе бясьпекі Ўкраіны дадалі, што Кіеў не зьбіраецца вяртаць Крым сілавым шляхам.

Расея анэксавала Крым ва Ўкраіны ў сакавіку 2014 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG