Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлены рух на адным з прапускных пунктаў у Крыме


Актывісты паведамляюць, што рух мог быць заблякаваны з-за расейскіх ваенных вучэньняў.

У Крыму адноўлены пропуск людзей і грузаў на мяжы паўвострава і мацерыковай Украіны на адным з кантрольна-прапускных пунктаў. Запрацаваў пункт пропуску Чангар, дадзеных па двух іншых КПП ўкраінскія ўлады пакуль не прыводзяць.

У нядзелю раніцай быў прыпынены рух на мяжы Ўкраіны і паўвострава. Была заблякаваная праца прапускных пунктаў Каланчак, Чаплінка і Чангар. Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны адзначае, што меры прынятыя па рашэньні расейскага боку. Афіцыйных заяваў аб прычыне прыпыненьня руху не паступала.

Кіраўнік забароненага ў Расеі Меджліса крымскіх татараў Рэфат Чубараў заявіў, што побач з горадам Чангар сканцэнтраваныя расейскія войскі. Паводле яго слоў, на тэрыторыі гораду праходзяць ваенныя вучэньні.

Крым быў анэксаваны Расеяй у сакавіку 2014 году. Легітымнасьць «рэфэрэндуму» ў Крыме не прызнае большасьць краінаў сьвету, у тым ліку Злучаныя Штаты, якія заклікаюць Расею паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і вярнуць ёй кантроль над паўвостравам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG