Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Рыё напалі на аўтобус з журналістамі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Аўтобус з журналістамі, які курсіруе паміж спартовымі аб’ектамі Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра, закідалі камянямі. У выніку інцыдэнту ніхто сур’ёзна не пацярпеў.

Як перадае BBC, спачатку паступалі паведамленьні, што аўтобус быў абстраляны з агнястрэльнай зброі, аднак пазьней высьветлілася, што невядомыя кідалі камяні.

Два вокны аўтобуса разьбіліся, некаторыя журналісты, якія знаходзіліся ў салёне, атрымалі лёгкія парэзы.

«Пачуўся пляскат, траскучы гук. Аўтобус не спыніўся, але прытармазіў. Усе леглі на падлогу, і я таксама лёг», — распавёў фатограф інфармацыйнага агенцтва Press Association.

Да месца інцыдэнту прыбылі паліцыянты, якія суправадзілі аўтобус да прэс-цэнтру.

Як паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт, мясцовыя ўлады пачалі расьсьледаваньне інцыдэнту.

Перад пачаткам Алімпійскіх гульняў у Рыё гарадзкая паліцыя папярэджвала пра тое, што можа ня здолець гарантаваць грамадзкую бясьпеку турыстаў і іншых замежнікаў падчас Алімпіяды.

XS
SM
MD
LG