Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мантаж корпусу рэактара на БелАЭС прыпынены


БелАЭС
БелАЭС

Мантаж корпусу рэактара Беларускай АЭС прыпынены, астатнія работы вядуцца ў штатным рэжыме.

Пра гэта паведаміў 1 жніўня намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае БелаПАН.

Паводле яго слоў, рашэньне аб прыпыненьні мантажу корпусу прынятае замоўцам і органам рэгуляваньня адразу пасьля пазаштатнай сытуацыі.

Гаворачы пра далейшае разьвіцьцё падзей, Міхадзюк праінфармаваў:

«Магчымыя толькі два сцэнары: альбо выкарыстаньне гэтага корпусу, але пры пацьвярджэньні бясьпекі матэрыялаў, альбо яго замена. Іншых варыянтаў ня можа быць. Аднак зараз слова за спэцыялістамі. Мы ў першую чаргу кіруемся неабходнасьцю безумоўнай арганізацыі бясьпекі АЭС».

У гэты час сытуацыю з корпусам рэактара вывучае шэраг адмыслоўцаў зь Беларусі і Расеі.

«Генпадрадчык адзначае, што пашкоджаная афарбоўка корпусу рэактара. Трэба сказаць, што ёсьць сьляды ад строп. Але мы запатрабавалі больш глыбокі аналіз стану мэталу і корпусу рэактара. Такія экспэртызы расейскім бокам праведзеныя, матэрыялы паводле іх вынікаў нам перададзеныя, але патрэбны час, каб разабрацца і вынесьці канчатковы вэрдыкт», — сказаў Міхадзюк.

Намесьнік міністра энэргетыкі запэўніў, што з вынікамі расьсьледаваньня будзе азнаёмленая грамадзкасьць, у тым ліку і міжнародныя экспэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG