Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фізык: Пабудова АЭС «абсалютна не патрэбная»


Ягор Фядзюшын

Ягор Фядзюшын

«Каб упаў рэактар — гэта трэба пастарацца. Гэта сьведчыць аб тым, што ўзровень адказнасьці — ніякі», — лічыць беларускі фізык-атамшчык з 35-гадовым стажам Ягор Фядзюшын.

Гэтак Фядзюшын пракамэнтаваў сайту RU.DELFI інцыдэнт, падчас якога, як сьцьвярджаюць некаторыя, на пляцоўцы Астравецкай АЭС рэактар зваліўся з вышыні некалькіх мэтраў.

Паводле Фядзюшына, электраэнэргія з Астравецкай АЭС застанецца незапатрабаванай у Беларусі:

«Я ня супраць ядзернай энэргетыкі як такой — для спэцыяльных мэтаў, космасу, падводных лодак і іншых месцаў, дзе людзі рызыкуюць сваім жыцьцём у імя чагосьці. Але калі цывільнаму насельніцтву ставяць патэнцыйна небясьпечныя аб’екты пасьля Фукусімы — гэта цяжка вытлумачальна. Я нават не пра бясьпеку кажу, хоць гэта галоўнае. Проста гэтая задума абсалютна не патрэбна для Беларусі. Беларусі не патрэбныя гэтыя рэсурсы. Зараз думаюць, куды падзець лішак энэргіі, якую будзе выпрацоўваць гэтая станцыя. У нас цяпер ужо, паводле эканамістаў, больш за 40% залішніх магутнасьцяў, замарожаных», — кажа фізык.

«Гэтая станцыя ніколі не акупіцца. Я думаю, наш урад вельмі падставіў той, хто рэкамэндаваў нам наогул будаваць АЭС», — лічыць Фядзюшын.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG