Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве замалявалі свастыку, якую сфатаграфаваў журналіст Свабоды


Нацысцкая сымболіка была навідавоку некалькі месяцаў, але ніхто не зьвяртаў на яе ўвагі.

У Магілёве пасьля публікацыі на сайце Свабоды пра нацысцкую сымболіку на кіёску «Спартовыя лятарэі», што ў мікрараёне Юбілейны, замалявалі фашысцкія крыжы.

У жыльлёва-эксплёатацыйнай управе Ленінскага раёну Магілёва Свабодзе падзякавалі за сыгнал пра намаляваную свастыку. Паводле слоў супрацоўніцы ўправы, гараджане пішуць камунальнікам, каб тыя зафарбоўвалі нацысцкую сымболіку. Але гэтай свастыкі не заўважалі некалькі месяцаў.

У Беларусі зьбіраюцца ўвесьці адказнасьць за нанясеньне або публічнае дэманстраваньне татуіровак з выяваю нацысцкай сымболікі. Тым часам у гарадах нярэдка можна пабачыць нацысцкія графіці, якія падоўгу не замалёўваюць. У жыльлёва-эксплёатацыйных управах кажуць, што з дворнікамі вядуць тлумачальную працу, каб яны зьвярталі ўвагу на такія малюнкі і іх зафарбоўвалі.

Фота для параўнаньня:

XS
SM
MD
LG