Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць прыцягваць да адказнасьці за нацысцкія татуіроўкі


Ілюстрацыйнае фота. Станіслаў Ганчароў, беларускі баец украінскага батальёну "Азоў" з пазыўным “Беларус”, на целе якога багата татуіровак з нацысцкай сымболікай

Ілюстрацыйнае фота. Станіслаў Ганчароў, беларускі баец украінскага батальёну "Азоў" з пазыўным “Беларус”, на целе якога багата татуіровак з нацысцкай сымболікай

У Беларусі будзе ўведзеная адказнасьць за нанясеньне або публічнае дэманстраваньне татуіроўкі з выявай нацысцкай сымболікі (штраф у памеры да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт).

Пра гэта паведамляе газэта «СБ Беларусь сегодня».

Адпаведны законапраект — новая рэдакцыя артыкула 17.10 КаАП. Будучы закон «Аб унясеньні зьменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях па пытаньні ўзмацненьня барацьбы з прапагандай нацызму» — ужо падрыхтаваны МУС.

Мяркуецца, у прыватнасьці, павелічэньне памеру штрафу (у памеры да 20 базавых велічынь для фізычных асобаў, да 70 базавых велічынь для індывідуальных прадпрымальнікаў, да 70 базавых велічынь для юрыдычных асобаў) і ўвядзеньне санкцыі за паўторныя падобныя правапарушэньні.

Акрамя таго, павялічаны пералік сымболікі і атрыбутыкі за кошт элемэнтаў, якія выкарыстоўваліся ня толькі ў Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны, але і ў структурах, прызнаных злачыннымі Міжнародным ваенным трыбуналам. Да адказнасьці будуць прыцягваць за «вітальныя жэсты нацыянал-сацыялістаў, паролі, лічбы, у якіх зашыфраваныя імёны фюрэра, разнастайныя руны, «кельты», «калаўрат».

«Такая ініцыятыва беларускага МУС, дарэчы, не мае аналягаў у сьвеце», — піша СБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG