Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь можа страціць «золата» Пэкінскай Алімпіяды


Аксана Мянькова

Аксана Мянькова

Як стала вядома «Свабодзе» з крыніц у Міністэрстве спорту, днямі Міжнародны алімпійскі камітэт і Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва WADA апублікуюць вынікі пераправеркі допінг-пробаў Алімпійскіх гульняў у Пэкіне-2008 і ў Лёндане-2012. Сярод тых, чые пробы, як чакаецца, будуць прызнаныя станоўчымі, дзьве беларускі, прызёркі Пэкінскіх гульняў у лёгкай атлетыцы. Пад пытаньнем «срэбра» Натальлі Міхневіч (штурханьне ядра) і «золата» Аксаны Мяньковай (кіданьне молату).

Трапіліся на допінгу і яшчэ некалькі беларусаў з Пэкіну-2008 і Лёндану-2012, але мэдалёў яны не заваёўвалі. Гэтыя спартоўцы таксама прапусьцяць сёлетнія Гульні ў Рыё.

Нядаўна МАК паведамляў, што паўторная праверка допінг-пробаў паказала наяўнасьць допінгу ў 30-ці спартоўцаў з 8-мі краінаў на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне ды ў 15-ці спартоўцаў зь 9-ці краінаў на Алімпійскіх гульнях у Лёндане. Сярод фігурантаў сьпісу 14 расейцаў з абедзьвюх Алімпіяд. Напрыканцы траўня НАК Расеі пацьвердзіў станоўчыя вынікі праверкі пробаў васьмі сваіх атлетаў зь Лёндану-2012.

Нагадаем, што на Алімпійскіх Гульнях 2008-га году ў Пэкіне 28 беларускіх спартоўцаў афіцыйна атрымалі 19 розных мэдалёў. Цяпер застанецца 17 мэдалёў (гэта паўтор лепшага выніку ў Сыднэі-2000). У тым ліку застанецца два «золаты» й «бронза» ў мужчын-весьляроў: братоў Багдановічаў, Рамана Петрушэнкі, Вадзіма Махнёва, Аляксея Абалмасава й Артура Літвінчука. А Алімпіяду ў Рыё-2016 нашая мужчынская каманда весьляроў прапусьціць з-за падазрэньняў ва ўжываньні мэльдонію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG