Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкія ўлады выдалі ордэры на затрыманьне 42 журналістаў


Пра гэта 25 ліпеня паведаміла прыватная тэлекампанія NTV.

Затрыманьне журналістаў, як паведамляе Reuters, стала апошняй акцыяй у штораз шырэйшай кампаніі здушэньня апазыцыі прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам пасьля няўдалай спробы вайсковага перавароту.

Паводле выданьня Hürriyet, журналісты ўваходзяць у лік прыхільнікаў гэтак званай «Паралельнай структуры», зьвязанай з ісламскім прапаведнікам Фэтхулахам Гюленом, які жыве у ЗША.

За апошнія дні ўлады Турэччыны затрымалі або аддалі пад сьледзтва больш за 60 тысяч вайскоўцаў, паліцыянтаў, судзьдзяў, настаўнікаў, дзяржаўных службоўцаў.

XS
SM
MD
LG