Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы Марыі Рымар прад’яўлена абвінавачаньне за словы пра траціл


Марыя Рымар

Марыя Рымар

Затрыманай у аэрапорце Менску грамадзянцы Расеі Марыі Рымар прад’яўленае абвінавачваньне па артыкуле 340 (заведама ілжывае паведамленьне аб небясьпецы).

Пра гэта паведаміла 15 ліпеня афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

«Пасьля прад’яўленьня абвінавачваньня сьледзтва 13 ліпеня хадайнічала перад менскім транспартным пракурорам аб зьмене ёй меры стрыманьня на заклад. Здаволіць хадайніцтва пракуратура адмовіла», — паведаміла Юлія Ганчарова ў Фэйсбуку.

Прычыны, па якіх транспартная пракуратура адмовіла ў здавальненьні хадайніцтва, Ганчарова не патлумачыла.

Прэс-сакратар Генэральнай пракуратуры Пётар Кісялёў сказаў карэспандэнту Свабоды, што «гэта рашэньне пракурора і ён яго можа не тлумачыць».

Марыя Рымар знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Марыю Рымар з Самары затрымалі 7 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» падчас рэгістрацыі на рэйс Менск-Масква. Паводле адваката, ёй не спадабаўся асабісты надгляд, і ў спрэчцы з супрацоўнікамі аэрапорту яна пажартавала, што ў яе сумцы тратыл. На гэтай падставе актывістку затрымалі, абвінавацілі ў «заведама ілжывым паведамленьні пра небясьпеку» і распачалі супраць яе крымінальную справу.

XS
SM
MD
LG