Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя Вэнэсуэлы за дзень сабрала траціну подпісаў для рэфэрэндуму аб адстаўцы Мадуры


Дэманстрацыя ў Вэнэсуэле з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта

Дэманстрацыя ў Вэнэсуэле з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта

Са 195 тыс. подпісаў, неабходных для ініцыяваньня рэфэрэндуму аб адстаўцы прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадуры, апазыцыі ў першыя суткі ўдалося сабраць 37%. Прыхільнікам рэфэрэндуму неабходна пацьвердзіць сапраўднасьць подпісаў да пятніцы.

Прэзыдэнцкі тэрмін Мадуры павінен скончыцца ў студзені 2019 году, аднак апазыцыя, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах, спадзяецца зрынуць яго раней.

Паводле вэнэсуэльскага заканадаўства, у выпадку калі рэфэрэндум будзе арганізаваны да 10 студзеня 2017 году і Мадура прайграе, пройдуць новыя выбары. Калі галасаваньне будзе праведзена пазьней і Мадура прайграе, яго месца да канца прэзыдэнцкага тэрміну ў студзені 2019 году будзе займаць віцэ-прэзідэнт.

Вэнэсуэла перажывае цяжкі эканамічны крызіс. У краіне недахоп імпартных прадуктаў, у тым ліку лекаў і ежы. Прычынай стала зьніжэньне коштаў на нафту і неэфэктыўная мадэль эканомікі. Краіна апынулася залежнай ад імпарту харчоў, якія яна купляла на даходы ад продажу нафты, даходы ж гэтыя імкліва скараціліся.

XS
SM
MD
LG