Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква ня хоча даваць Беларусі зьніжку на газ


Расея ня бачыць падставаў для прадстаўленьня зьніжкі на газ Беларусі, бакі працягваюць перамовы. Пра гэта заявіў віцэ-прэмʼер ураду Расеі Аркадзь Дварковіч.

«Перамовы зь Беларусьсю працягваюцца. Нашы беларускія калегі выходзяць з рознага кшталту прапановамі, мы іх уважліва вывучаем», — сказаў ён у інтэрвію тэлеканалу «Расея-24», паведамляе «РИА Новости».

«Пакуль у нас няма разуменьня, чаму мы павінны прадстаўляць зьніжку, пакуль такіх падставаў ня бачна. Тым ня менш вельмі ўважліва вывучаем апошнія прапановы, перададзеныя літаральна два дні таму нашымі калегамі. Абавязкова адрэагуем на іх. Але на дадзены момант рашэньня няма», — сказаў ён.

Менск ставіць пытаньне аб справядлівасьці цяперашняй цаны расейскага газу для Беларусі. У прыватнасьці, гаворка ішла пра тое, што гэтая цана павінна складаць 73 даляраў за тысячу кубамэтраў замест бягучых 142 даляраў.

XS
SM
MD
LG