Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bellingcat: новыя факты прысутнасьці ваенных РФ ва Ўкраіне


Эксперт Bellingcat выступае па ўкраінскім тэлебачаньні

Эксперт Bellingcat выступае па ўкраінскім тэлебачаньні

Пошукавая сыстэма Google Earth прадставіла абноўленыя спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць сытуацыю на мяжы Расеі і Ўкраіны 26 жніўня 2014 году, падчас піку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Гэтыя спадарожнікавыя здымкі паказваюць разгортваньне расейскіх ваенных транспартных сродкаў і артылерыйскіх пазыцый, а таксама пракладзеных шляхоў ва Ўкраіну. Даты гэтых спадарожнікавых здымкаў супадаюць з актывізацыяй дзейнасьці Расеі ва Ўкраіне паблізу пунктаў перасячэньня мяжы, у тым ліку тады, калі там назіралі расейскіх вайскоўцаў ва ўкраінскіх паселішчах Кумачовае і Ўльянаўскае, разьмешчаных за дзесяць кілямэтраў ад мяжы.

Пра гэта паведамляе добраахвотніцкая арганізацыя Bellingcat, якая займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі, якая і раней падавала доказы прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны.

Раней валянцёры групы Bellingcat па кадрах на відэа вызначылі, як расейскай ракетнай устаноўкай «Бук» быў зьбіты малазійскі «Боінг» у ліпені 2014 году.

У Bellingcat, грунтуючыся на выніках сваіх расьсьледаваньняў, сьцьвярджалі, што «Боінг-777» быў зьбіты ракетай, выпушчанай з расейскай ўстаноўкі «Бук», прыпісанай да 53-й зэнітна-ракетнай брыгады з Курску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG