Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у Міжземным моры гінуць тысячы мігрантаў


Эўрапейскія краіны аб’ядноўваюць намаганьні для дапамогі жыхарам тых краінаў, зь якіх у Эўропу накіроўваюцца патокі уцекачоў.

Ведамства ААН па справах уцекачоў абнародавала дадзеныя пра чалавечыя страты сярод уцекачоў і перасяленцаў, якія накіроўваліся ў краіны Эўрапейскага Зьвязу. У пэрыяд з 2014 году па цяперашні час больш як 10 тысяч чалавек загінулі пры спробе пераправіцца праз Міжземнае мора.

Публікацыя гэтых дадзеных супала з абвяшчэньнем ЭЗ новых захадаў па запавольваньні прытоку мігрантаў з краінаў Афрыкі. Дзяржавы ЭЗ вырашылі выкарыстаць сродкі сумесных фондаў для заахвочваньня прыватных інвэстыцый на агульную суму ў 60 мільярдаў эўра для фінансаваньня крокаў, якія дапамагаюць патэнцыйным уцекачам ўладкавацца ў сваіх краінах. Гаворка ідзе пра Этыёпію, Нігерыю, Малі і Сэнегал. Прыватныя інвэстыцыі будуць таксама накіроўвацца ў Ліван і Ярданію.

XS
SM
MD
LG