Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Літвы: Эўразьвяз павінен быць адзіны ў пытаньні Астравецкай АЭС


Градзірня Беларускай АЭС з адлегласьці

Градзірня Беларускай АЭС з адлегласьці

Эўразьвяз павінен быць адзіны ў пытаньні аб будаўніцтве небясьпечнай атамнай станцыі ў беларускім Астраўцы — у непасрэднай блізкасьці ад Літвы, заявіў літоўскі прэм’ер Альгірдас Буткявічус на сустрэчы з старшынём Эўракамісіі Жанам-Клёдам Юнкерам.

Словы Буткявічуса падае партал delfi.lt.

«Усё роўна патрэбны наш агульны пункт гледжаньня, і тыя патрабаваньні, якія выстаўляе Літва, яны павінны прад’яўляцца як ад усяго ЭЗ, таму трэба як мага больш галасоў, больш адзінства, дэманстрацыі ў грамадзкай прасторы таго, што гэта важнае, балючае пытаньне, каб паказаць, што варта выконваць правілы», — сказаў А. Буткявічус ў пятніцу агенцтва BNS па тэлефоне з Брусэлю. «Я лічу, што час пакажа», — сказаў прэм’ер, адказваючы на пытаньне, ці спадзяецца ён на тое, што Эўракамісія зробіць больш жорсткім свой тон у справе пабудовы АЭС у Астраўцы.

А. Буткявічус запэўніваў, што старшыня Эўракамісіі разумее, што гэтая станцыя — праблема ня толькі Літвы. Літва — самы рэзкі крытык Беларусі, якая будуе АЭС прыкладна за 50 км ад Вільні. Літва сьцьвярджае, што Беларусь не забясьпечвае бясьпекі гэтага аб’екту, які будзе знаходзіцца ўсяго за 20 км ад мяжы. Менск адхіляе прэтэнзіі Літвы, сьцьвярджаючы, што гарантуе на АЭС самыя высокія стандарты бясьпекі.

XS
SM
MD
LG