Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Літвы заклікаў прыняць усе захады, каб спыніць будаўніцтва Беларускай АЭС


Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца. 13 красавіка 2016 году

Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца. 13 красавіка 2016 году

Парлямэнт Літвы прыняў рэзалюцыю ў сувязі з магчымай небясьпекай для Літвы Беларускай АЭС, якая будуецца ў 50 км ад Вільні.

Пра гэта паведамляе delfi.lt.

Літоўскія парлямэнтары заклікалі ўрад зрабіць усе неабходныя дыпляматычныя, юрыдычныя, тэхнічныя захады, каб будаўніцтва АЭС было спынена.

Кабінэту міністраў таксама прапануецца неадкладна, вельмі цьвёрда і ў катэгарычным выглядзе выказаць Беларусі волю Літвы, каб Беларускай АЭС не было дазволена карыстацца энэргетычнай сыстэмай Літвы і яе рэзэрвовымі магутнасьцямі, каб у краіну не ўпускалася і не прадавалася выпрацаваная на АЭС электраэнэргія.

Сойм Літвы абавязаў урад усё гэта зрабіць вельмі хутка — да 1 чэрвеня прадставіць плян канкрэтных дзеяньняў.

Прэмʼер-міністар Альгірдас Буткявічус мае намер абмеркаваць у чэрвені праблему бясьпекі Беларускай АЭС са старшынём Эўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG