Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народны чэмпіён» Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам сьвету па муай-тай


Віталь Гуркоў перамог Экапана Самбаасанаба з Тайлянду, які не саступаў у баях 4 гады запар.

Чэмпіянат праходзіць у Стакгольме.

У сакавіку баец, які паралельна займаецца творчай дзейнасьцю ў складзе гурта Brutto, перамог на чэмпіянаце Беларусі. Неўзабаве стала вядома, што байца выключылі са стаўкі ў Мінспорту, і на яго паездку ў Швэцыю няма грошай.

Беларусы ў рамках праекту «Народны чэмпіён» за лічаныя гадзіны сабралі для Гуркова неабходную суму. Але Гуркоў адмовіўся ад грошай, сказаўшы, што іх зьбіралі не зь ягонай ініцыятывы — і лепей перадаць іх у дзіцячы дом. Пазьней стала вядома, што Фэдэрацыя муай-тай ўсё ж знайшла грошы для байца ў дзяржбюджэце.

Усяго беларусы на гэтым чэмпіянаце атрымалі пяць залатых мэдалёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG