Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народны чэмпіён»: грошы Гуркову сабралі за лічаныя гадзіны


Беларусы сабралі грошы Гуркову для паездкі на чэмпіянат сьвету менш, чым за дзень.

У аўторак стала вядома, што Віталя Гуркова звольнілі зь Міністэрства спорту, і што дзяржава ня будзе фінансаваць яго ўдзел у міжнародных спаборніцтвах у Швэцыі.

Кампанія па зборы сродкаў стартавала ў той жа дзень на краўдфандынгавай плятформе «Талака.бай». Увечары арганізатары паведамілі, што мэта дасягнутая – за некалькі гадзінаў удалося сабраць 68 мільёнаў беларускіх рублёў. Верагодна, гаворка ідзе пра найбольш хуткую краўдфандынгавую кампанію ў гісторыі Беларусі.

Тым, хто ахвяраваў грошы, арганізатары прапаноўвалі сувэніры з подпісамі Гуркова, удзел у яго сэмінарах па муай-тай, квіткі на выступы Brutto і пэрсанальную трэніроўку з чэмпіёнам сьвету.

Праблемы ў Гуркова ўзьніклі пасьля таго, як ён пачаў выступаць у складзе гурту Brutto.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG