Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Сайдзік: Спадзяюся, што дазвол на ўезд у Беларусь Герашчанцы будзе ня толькі часовы


Марцін Сайдзік (Martin Sajdik), архіўнае фота

Марцін Сайдзік (Martin Sajdik), архіўнае фота

Спэцпрадстаўнік АБСЭ ў кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе Марцін Сайдзік спадзяецца, што дазвол наведваць Беларусь для прадстаўніцы Ўкраіны Ірыны Герашчанкі будзе пастаянны.

Пра гэта дыплямат заявіў у Менску 29 красавіка, адказваючы на пытаньне БелаПАН.

«Я спадзяюся, што гэта будзе ня толькі часовы дазвол», — сказаў ён.

Ірына Герашчанка прадстаўляе Ўкраіну ў падгрупе па гуманітарных пытаньнях.

26 красавіка Герашчанку трымалі некалькі гадзін на беларускай мяжы. Спачатку ёй паведамілі, што ўезд у Беларусь забаронены «з ініцыятывы кампэтэнтных органаў Расейскай Фэдэрацыі».

Пасьля ўмяшаньня ўкраінскага МЗС Ірыне Герашчанцы дазволілі ўезд у Беларусь да 26 траўня 2016 году.

Ірына Герашчанка напісала ў фэйсбуку, што забарона на ўезд першаму віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады, удзельніку перамоваў па сытуацыі на Данбасе — «гэта грубае парушэньне пункту 12 менскіх пагадненьняў, які гарантуе бясьпеку перамоўшчыкам. Гэта сьвядомае нівэляваньне менскай пляцоўкі».

XS
SM
MD
LG