Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірыне Герашчанцы дазволілі ўезд у Беларусь на адзін месяц


Ірына Герашчанка, архіўнае фота ©Shutterstock

Ірына Герашчанка, архіўнае фота ©Shutterstock

Улады Беларусі спрабавалі забараніць уезд першаму віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады, прадстаўніцы Ўкраіны на менскіх перамовах па Данбасе Ірыне Герашчанцы.

«МЗС Украіны атрымала дзіўны ліст ад МЗС Беларусі «ў дачыненьні да грамадзянкі Герашчанкі», у якім пазначана, што мне забаронены ўезд у Беларусь «па ініцыятыве кампэтэнтных органаў Расейскай Фэдэрацыі», — патлумачыла Ірына Герашчанка.

Сёньня ў Менску адбываецца чарговае пасяджэньне падгрупы па гуманітарных пытаньнях, якая дзейнічае ў межах кантактнай групы па Данбасе. Гаворка ідзе пра вызваленьне абодвума бакамі палонных, а таксама асобаў, якія ўтрымліваюцца незаконна. Ірына Герашчанка — прадстаўнік у падгрупе ад Украіны. Але перамовы скончыліся безвынікова.

Пасьля ўмяшаньня амбасады Ўкраіны ў Менску Ірыну Герашчанку, якая ляцела з Брусэля, сёньня ўпусьцілі ў Беларусь. Дазвол на ўезд дзейнічае месяц — да 26 траўня 2016 году.

«Я разумею, што гэта была спроба чарговы раз сарваць вызваленьне закладнікаў. Забарона на ўезд першаму віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады, удзельніку перамоваў — гэта грубае парушэньне пункта 12 менскіх пагадненьняў, які гарантуе бясьпеку перамоўшчыкам. Гэта сьвядомае нівэляваньне менскай пляцоўкі», — напісала Ірына Герашчанка ў сваім фэйсбуку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG