Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Герашчанка можа бесьперашкодна наведваць Беларусь для ўдзелу ў кантактнай групе


Ірына Герашчанка
Ірына Герашчанка

У беларускім МЗС карэспандэнту Свабоды пракамэнтавалі сытуацыю вакол першага віцэ-сьпікера Вярхоўнай Рады, прадстаўніцы Ўкраіны на менскіх перамовах па Данбасе Ірыны Герашчанкі.

Як паведамлялася раней, улады Беларусі спрабавалі забараніць Герашчанцы ўезд на тэрыторыю краіны «з ініцыятывы кампэтэнтных органаў Расейскай Фэдэрацыі».

Пасьля ўмяшаньня ў сытуацыю МЗС Украіны Ірыну Герашчанку ўпусьцілі ў Беларусь. Дазвол на ўезд дзейнічае цягам месяца.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў:

«Спадарыня Герашчанка, як і раней, можа бесьперашкодна наведваць Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў кантактнай групе па ўкраінскім урэгуляваньні. Менавіта беларускі бок робіць усё неабходнае для забесьпячэньня камфортных умоваў па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны».

Раней Ірына Герашчанка напісала ў фэйсбуку, што забарона на ўезд першаму віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады, удзельніку перамоваў па сытуацыі на Данбасе — «гэта грубае парушэньне пункту 12 менскіх пагадненьняў, які гарантуе бясьпеку перамоўшчыкам. Гэта сьвядомае нівэляваньне менскай пляцоўкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG