Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле дакладу Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (World Anti-Doping Agency, WADA), у 2014 годзе было выяўлена 16 выпадкаў парушэньня антыдопінговых правілаў сярод беларускіх спартоўцаў.

Паводле відаў спорту, беларускія парушальнікі антыдопінгавых правілаў разьмеркаваліся наступным чынам: роварны спорт (4), лёгкая атлетыка (3), дзюдо (2), веславаньне (2), цяжкая атлетыка (2), бокс (1), спартовая барацьба (1), культурызм (1).

Даклад WADA адзначае, што агулам у сьвеце ў 2014 годзе было выяўлена 1693 выпадкі парушэньня антыдопінгавых правілаў у 109 краінах у 83 відах спорту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG