Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СМІ: мэльдоній знайшлі ў 40 допінг-пробах расейскіх спартоўцаў


За першыя два месяцы каля 40 допінг-пробаў, здадзеных расейскімі спартоўцамі, далі станоўчы вынік на мэльдоній. Пра гэта паведамляе агенцтва «Р-Спорт» са спасылкай на ўласную крыніцу.

Ва ўжываньні прэпарату, унесенага Сусьветным антыдопінгавым агенцтвам з 1 студзеня ў спіс забароненых, ужо выкрылі больш за 16 расейцаў.

Сёньня стала вядома, што ва ўжыванні мэльдонію падазраюць лёгкаатлетаў Вольгу Воўк, Гульшат Фазлетдзінову і Андрэя Мінжуліна. Напярэдадні аб станоўчай пробе распавяла бягуха Надзея Катлярова, яна запатрабавала адкрыцьця пробы Б.

7 сакавіка ва ўжываньні мэльдонію прызналася тэнісістка Марыя Шарапава. Яна распавяла, што выкарыстоўвала допінг-прэпарат на працягу дзесяці гадоў. З 12 сакавіка Шарапава была адхіленая ад спаборніцтваў да канца расьсьледаваньня.

Станоўчымі аказаліся допінг-пробы фігурысткі Кацярыны Бабровай, канькабежца Паўла Куліжнікава, шорт-трэкістаў Сямёна Елістратава і Кацярыны Канстанцінавай, валейбаліста Аляксандра Маркіна, біятланіста Эдуарда Латыпава, рэгбістаў Алены і Аляксея Міхальцова, плыўчыхі Юліі Яфімавай, бабсьлеісткі Надзеі Сяргеевай і вэлягоншчыка Эдуарда Ворганова.

Афіцыйны прадстаўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Бэн Нікалс ў сярэдзіне сакавіка паведамляў, што з пачатку году мэльдоній выявілі ў пробах 99 спартоўцаў з розных краін сьвету.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG